European Heritage Hub — peer-learning візіт у Лісабон для тых, хто працуе з культурнай спадчынайДву…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

European Heritage Hub — peer-learning візіт у Лісабон для тых, хто працуе з культурнай спадчынай

Двухдзённы візіт (4–6 лістапада 2026), прысвечаны захаванню калектыўнай памяці для інклюзіўнага і ўстойлівага гарадскага развіцця. У цэнтры ўвагі — лісабонская праграма Memories of Lisbon, дзе студэнты(-кі) запісваюць жыццёвыя гісторыі старэйшых жыхароў(-ак) і ператвараюць іх у 2D-анімацыю і лічбавы кантэнт: з 2015 года так сабралі ўжо больш за 300 сведчанняў у 13 раёнах горада.

Можна падавацца прафесіяналам(-кам), якія працуюць з культурнай спадчынай у мясцовых, рэгіянальных ці нацыянальных адміністрацыях, арганізацыях грамадзянскай супольнасці або культурных ініцыятывах у Еўропе і суседніх краінах.

Прапануецца: кампенсацыя дарогі ў Лісабон і назад (паводле правілаў European Commission travel unit costs), пражыванне на дзве ночы і харчаванне падчас візіту. Месцаў — да 20, працоўная мова англійская.

Ддл: 7 верасня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!