«Псіхалагічная ўстойлівасць для публічных актывіст:ак» — анлайн-трэнінг пра кібербулінг і лічбавыя п…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

«Псіхалагічная ўстойлівасць для публічных актывіст:ак» — анлайн-трэнінг пра кібербулінг і лічбавыя пагрозы

24 жніўня адбудзецца бясплатны анлайн-трэнінг для фем- і квір-актывіст:ак, якія сутыкаюцца з хейтам, кібербулінгам, пагрозамі і распаўсюдам асабістай інфармацыі праз сваю публічную дзейнасць.
Ініцыятывы «Не одной» і mentalise ладзяць бясплатны анлайн-трэнінг пра тое, як захоўваць псіхалагічную ўстойлівасць, калі агрэсія скіраваная асабіста на вас.

Будзеце разбірацца, як лічбавы гвалт уплывае на псіхіку, як абмежаваць негатыўны ўплыў кібербулінгу і што рабіць у момант стрэсу, каб не зрабіць сабе горш.

Экспертка: Кацярына Данілава, псіхалагіня ў напрамку кантэкстуальна-паводзінавай тэрапіі, ACT.

Калі: 24 жніўня, 18:30–20:30 CEST.
Месцаў да 15, рэгістрацыя абавязковая.

Зарэгістравацца

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!