Mentors4Art — ментарская праграма ў Польшчы для мастакоў(-чак), куратараў(-ак) і культурных менеджа…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Mentors4Art — ментарская праграма ў Польшчы для мастакоў(-чак), куратараў(-ак) і культурных менеджараў(-ак)

Гэта праграма для людзей культуры, якія хочуць умацаваць бізнес-навыкі, не губляючы творчай ідэнтычнасці: як манетызаваць мастацтва, наладзіць адносіны з бізнес-партнёрамі і выйсці з «пасткі грантазалежнасці».

Сярод ментараў(-ак) — Grażyna Piotrowska-Oliwa (Grupa Modne Zakupy), Paweł Potoroczyn (шматгадовы дырэктар Instytutu Adama Mickiewicza) і Wojciech Borowski (Group CEO McCANN Poland).

Можна падавацца маста(ч)кам з прынамсі 7-гадовым досведам і дасягненнямі (выставы, узнагароды, продажы), а таксама куратар(к)ам, менеджар(к)ам і прадзюсар(к)ам такім жа стажам, хто кіруе ўстановай, фондам ці праектам.

Праграма цалкам бясплатная: 6 індывідуальных сесій з ментарам(-кай), практычныя варкшопы па фандрайзінгу, перамовах і асабістым брэндзе, доступ да сеткі 500+ выпускнікоў(-ц) Mentors4Starters і фінальная гала-падзея.

Ддл: 30 жніўня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!