Тры магчымасці з адной прасторы: AKC Medika ў Заграбе адкрыла набор на 2027 год → Medika — былая фар…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Тры магчымасці з адной прасторы: AKC Medika ў Заграбе адкрыла набор на 2027 год

→ Medika — былая фармацэўтычная фабрыка ў Заграбе, якой з 90-х апякуецца Autonomous Cultural Centre Attack.

✦✦✦

1⃣ SubScena 2027 — паказы і рэзідэнцыі для перформераў(-ак), танцоўшчыкаў(-ц) і цыркавых артыстаў(-ак)

Праграма Attack і аб’яднання Cirkorama для тых, хто працуе з авангарднымі і эксперыментальнымі практыкамі. Асаблівая ўвага — да калектываў і аўтараў(-ак) на раннім этапе кар’еры, а таксама да тых, хто ў сваіх калабарацыях пераадольвае межы дысцыплін.
Падавацца можна на паказ або на рэзідэнцыю — праз дзве асобныя формы.

Прапануюць пражыванне ў Medika, дарогу да 200 EUR на асобу і да 500 EUR на групу, тэхнічную каманду, прасторы для рэпетыцый і публічны паказ.
Ддл: 20 жніўня (час пазначаны як 00:00 — лепш падацца загадзя).
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

2⃣ Galerija Siva — набор выставачных і рэзідэнцкіх праектаў на 2027 год

Галерэя вырасла са сцэны графіці і стрыт-арту ў адкрытую пляцоўку для эксперыменту: #інсталяцыя, #відэа, #перформанс, #саўнд_арт, ілюстрацыя, дызайн, комікс. Чакаюць мастакоў(-чак) любога пакалення і любой адукацыйнай гісторыі, а таксама куратараў(-ак) з канцэпцыямі пад прастору.

Прапануюць пакрыццё дарогі да 400 EUR для міжнародных удзельнікаў(-ц), пражыванне, частковую падтрымку вытворчасці, тэхніку і невялікі ганарар — памер залежыць ад гадавога бюджэту галерэі.
Ддл: 20 жніўня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

3⃣ FAKI 2027 — фестываль альтэрнатыўнага тэатра шукае перформансы на тэму «Celebration»

FAKI адзначае трыццацігоддзе і пытаецца: што варта святкаваць у свеце крызісаў, войнаў і палітычнага гвалту? Ці можа святкаванне быць не ўцёкамі ад рэальнасці, а спосабам сустрэцца з ёй — і актам супраціву цынізму?

Чакаюць не толькі перформераў(-ак) і калектывы, але і актывістаў(-ак), даследчыкаў(-ц) і тэатральных крытыкаў(-інь).

Прапануюць пакрыццё дарогі да 200 EUR для асобных удзельнікаў(-ц) і да 500 EUR для груп, супольнае пражыванне, веганскія абеды і вячэры, тэхніку і дакументацыю.
Ддл: 20 жніўня, 23:59 CET.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Facebook | Instagram | Падтрымаць!