
↳ аўдыторыю не падрыхтавалі загадзя;
↳ мэсэдж не тлумачыць, чаму варта далучыцца менавіта цяпер;
↳ пасля запуску камунікацыя знікае якраз у той момант, калі яна найбольш патрэбная.
✦ У лекцыі «Камунікацыйная стратэгія краўдфандынг-кампаніі» разбіраемся, як планаваць збор як паслядоўную гісторыю:
• Як сабраць “ядро падтрымкі” — 20–30 людзей, якія ведаюць пра кампанію яшчэ да старту і могуць даць першы імпульс;
• Як сфармуляваць мэсэдж, які адказвае на тры пытанні: што вы робіце, чаму гэта важна зараз і чаму канкрэтнаму чалавеку варта далучыцца;
• Як прайсці праз натуральную U-крывую кампаніі: моцны старт, спад у сярэдзіне і фінальны рывок;
• Як працаваць з каналамі — асабістымі паведамленнямі, Telegram, email, сацсеткамі і калабарацыямі;
• Як не знікаць пасля запуску і працягваць камунікацыю, калі першы імпульс ужо прайшоў.
У картках асобна паказваем адзін з важных кавалкаў лекцыі: што рабіць пасля запуску.
Лектар: Зміцер Ягораў — кіраўнік камунікацый у Фондзе BYSOL, кансультант у фандрайзінгу і краўдфандынгу, медыятрэнер. Мае практычны досвед у краўдфандынгу для беларускіх грамадзянскіх арганізацый, медыяпраектаў і культурных ініцыятываў дыяспары ў Польшчы і Літве. Распрацоўшчык адукацыйных курсаў і лекцый па краўдфандынгу для НДА — з акцэнтам на рэальных кейсах і лічбавых інструментах. У мінулым журналіст і медыяменеджэр.
Захоўвайце сабе, калі хочаце, каб ваш краўдфандынг быў гісторыяй, да якой людзі сапраўды хочуць далучыцца.
#sekktor_lectures
Лекцыя даступная на sekktor.online і learn4belarus.online.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!