А вось і нагода прымяніць веды з нашай серыі лекцый: Kickstarter Culture Fund — унёсак ад 1000 USD …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

А вось і нагода прымяніць веды з нашай серыі лекцый:

Kickstarter Culture Fund — унёсак ад 1000 USD у творчыя Kickstarter-кампаніі

→ Culture Fund ад Kickstarter — фонд у 1 млн USD для незалежных творцаў у мастацтве, фатаграфіі, танцы, тэатры, кіно, модзе і музыцы.

Адабраныя праекты атрымаюць фінансавы ўнёсак ад 1000 USD у сваю Kickstarter-кампанію і промападтрымку. Kickstarter працуе паводле мадэлі all-or-nothing: калі кампанія не збярэ сваю мэту, унёсак не выплачваецца.

Каб запусціць праект на Kickstarter, фізічны адрас у дакументах для верыфікацыі мусіць быць у адной з краін:
Аўстралія, Аўстрыя, Бельгія, Канада, Данія, Францыя, Германія, Грэцыя, Ганконг, Ірландыя, Італія, Японія, Люксембург, Мексіка, Нідэрланды, Новая Зеландыя, Нарвегія, Польшча, Сінгапур, Славенія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Вялікабрытанія і ЗША.

• Пасля верыфікацыі лакацыю праекта можна пазначыць там, дзе ён сапраўды базуецца.

Заяўкі разглядаюцца на rolling basis цягам 2026 года. Кампанію трэба запусціць не пазней за 31 снежня 2026.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!