Green Digital Fellowship — праграма пра лічбавую камунікацыю і зялёную палітыку ў ЕўропеGreens/EFA …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Green Digital Fellowship — праграма пра лічбавую камунікацыю і зялёную палітыку ў Еўропе

Greens/EFA ў Еўрапарламенце прымаюць заяўкі на бясплатную праграму, якая спалучае анлайн-навучанне, практычныя заданні і афлайн-сустрэчы ў Бруселі — 5 інтэрактыўных варкшопаў і 2 афлайн-трэнінгі пра камунікацыю, кампаніі і палітыку, з магчымасццю паехаць на European Youth Event у Страсбургу ў чэрвені 2027 года.

Можна падавацца студэнт(к)ам і маладым прафесіянал(к)ам, якія жывуць у ЕС. Арганізатары асабліва заахвочваюць падавацца людзей з груп недастаткова прадстаўленых у палітыцы і медыя.

Арганізатары пакрываюць праезд, пражыванне і харчаванне для афлайн-сесій.

Праграма пройдзе з верасня 2026 па травень 2027 года.

Ддл: 1 верасня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!