У Еўракамісію можна трапіць не толькі пасля дзесяці гадоў працы ў міжнародных арганізацыях. Знайшлі для вас лазейку — з агаворкамі па eligibility, але ведаем, што вы ўмееце рыхтаваць дакументы!
✦ Blue Book — пяцімесячная стажыроўка, якая дазваляе далучыцца да штодзённай працы Еўракамісіі, яе службаў і агенцтваў.
У праграме ёсць тры напрамкі:
→ адміністрацыйная стажыроўка для людзей з вышэйшай адукацыяй;
→ асобны трэк для выпускнікоў і выпускніц прафесійнай адукацыі;
→ перакладчыцкая стажыроўка.
У кожнага напрамку свае патрабаванні, таму спачатку варта зразумець, які з іх адпавядае менавіта вашай адукацыі, моўным навыкам і, будзем шчырымі, грамадзянству.
◉ Калі ў вас ёсць завершаная вышэйшая адукацыя і толькі беларускае грамадзянства, арыентуйцеся на ADMIN UG.
Падавацца могуць кандыдаты ды кандыдаткі з краін па-за ЕС, але колькасць месцаў для іх абмежаваная. Акрамя таго, некаторыя Directorates-General, services і EU agencies не набіраюць non-EU nationals.
Іншымі словамі, выбар для беларусаў(-ак) меншы, але ўсё ж ёсць! Мы ў вас верым!
⌕ Тры структуры, на якія варта звярнуць увагу, калі ваш досвед звязаны з культурай, адукацыяй, моладзевай працай або міжнародным супрацоўніцтвам:
• EAC — Education, Youth, Sport and Culture;
• EACEA — European Education and Culture Executive Agency;
• INTPA — International Partnerships.
Поўны спіс
▦ У картках разбіраемся, які напрамак абраць, якія дакументы сабраць і чаму папярэдні адбор — гэта яшчэ не момант збіраць валізу.
Памер штомесячнага гранта залежыць ад месца стажыроўкі і карэктуецца з улікам мясцовага кошту жыцця. Для сакавіцкага набору 2027 года арыенціровачны базавы грант складае:
• 1572 EUR у Бельгіі і Люксембургу;
• 1412 EUR у Літве;
• 1314 EUR у Польшчы;
• 1638 EUR у Германіі.
⌂ Жыллё ўдзельнікі і ўдзельніцы шукаюць самастойна.
Ддл: 4 верасня 2026, 10:00 (Брусэль).
Стажыроўка: 1 сакавіка — 31 ліпеня 2027 года.
Даведацца больш
✦ Матэрыял падрыхтаваны ў межах On the Move! — кампаніі Беларускага нацыянальнага моладзевага савета «РАДА» пра еўрапейскія праграмы мабільнасці для беларускай моладзі ў эміграцыі.
#belarusiansonthemove
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!