Эх, шкада, што нам ужо не па 12, бо мы б самі далучыліся да анлайн-летніка ад «Палескіх Рабінзонаў»З…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Эх, шкада, што нам ужо не па 12, бо мы б самі далучыліся да анлайн-летніка ад «Палескіх Рабінзонаў»

З 17 па 21 жніўня адукацыйная ініцыятыва «Палескія Рабінзоны» ладзіць бясплатны анлайн-летнік для падлеткаў 10–15 гадоў — падарожжа па гісторыі беларускага тэатра.

Удзельнікі(-цы) на тыдзень ператворацца ў тэатральную трупу: будуць пісаць уласныя сцэнары, спрабаваць сябе ў рэжысуры, драматургіі і акторстве, а яшчэ ствараць камандныя анлайн-перформансы.

Калі ў вас ёсць падлетак, які(-ая) ужо нядрэнна робіць драму штодня, рэгіструйце на анлайн-летнік 🙂

Удзел бясплатны. Заняткі — па буднях з 9:30 да 15:30 па мінскім часе, з перапынкамі і факультатывамі па выбары.

Ддл: 15 жніўня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!