Дзве магчымасці ў #Берлін пра памяць і спадчыну✦✦✦ MemoryLab: Between Memory and Stone — міждысцыплі…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве магчымасці ў #Берлін пра памяць і спадчыну

✦✦✦

MemoryLab: Between Memory and Stone — міждысцыплінарная праграма пра савецкую спадчыну

Vitsche e.V. разам з Past/Future/Art і Pilecki Institute збірае 15 удзельнікаў(-ц) у Берліне — даследаваць, як Германія, Польшча і Украіна пераасэнсоўваюць савецкую спадчыну, і развіваць ўласны праект для лічбавай і друкаванай StoryMap.

Для каго: гісторыкі(-ні), даследчыкі(-цы), куратары(-кі), мастакі(-чкі), журналісты(-кі) і практыкі(-ні) грамадзянскай супольнасці 18+, якія жывуць ва #Украіне, #Польшчы або #Германіі.

Прапануюць: поўнае пакрыццё пражывання і харчавання ў Берліне, кампенсацыю дарогі да 200 EUR і аднаразовы бонус 200 EUR.

Ддл: 22 жніўня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Канферэнцыя «The Making of Solidarity: A Conference on Eastern and Central European Dissidents, 1945–1991»

Pilecki Institute Berlin запрашае падаваць прапановы пра савецкі імперыялізм, забытыя галасы супраціву і сучасныя паралелі з вайной ва Украіне. Канферэнцыя пройдзе 16–17 лістапада афлайн і #анлайн.

Для каго: гісторыкі(-ні), літаратуразнаўцы, даследчыкі(-цы) посткаланіялізму і практыкі(-ні), якія працуюць з тэмамі дысідэнцтва і памяці рэгіёна.

Прапануюць: кампенсацыю пражывання да 300 EUR і чыгуначны праезд другім класам.

Ддл: 31 жніўня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!