Paper Photo Award 2026 — 10 000 zł за выдадзеную фотакнігу і 5 000 zł за макетPaper Photo Festival …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Paper Photo Award 2026 — 10 000 zł за выдадзеную фотакнігу і 5 000 zł за макет

Paper Photo Festival у польскім Сасноўцы шукае гатовыя фотакнігі і яшчэ не выдадзеныя макеты (dummy) кніг і зінаў для свайго штогадовага конкурсу.

Можна падавацца аўтар(к)ам з любой краіны: у намінацыі «фотакніжка» — выдадзеныя папяровыя кнігі накладам ад 30 асобнікаў, апублікаваныя з студзеня 2025 па чэрвень 2026 года; у намінацыі «макет» — яшчэ не выдадзеныя макеты і зіны, створаныя пасля студзеня 2025-га (у тым ліку самавыдадзеныя да 30 асобнікаў).

Прызы: 10 000 zł (≈2 300 EUR) за лепшую фотакнігу і 5 000 zł (≈1 150 EUR) за лепшы макет, плюс аплачаны начлег для шэсці намінантаў(-к) у кожнай катэгорыі ў вечар адкрыцця і паказ работ на выставе фестывалю.

Да дэдлайна трэба паспець даслаць фізічны экзэмпляр кнігі ці макета поштай або асабіста.

Ддл: 18 жніўня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!