foodculture days — конкурс для калектываў на стварэнне кухні-лабараторыі | Vevey, #ШвейцарыяThe Kit…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

foodculture days — конкурс для калектываў на стварэнне кухні-лабараторыі | Vevey, #Швейцарыя

The Kitchen / Central Location — сэрца біенале foodculture days: адкрытая кухня, месца сустрэч, прастора для супольнага гатавання і мастацкая інсталяцыя адначасова, якая з’явіцца ў публічнай прасторы Vevey каля возера.

Можна падавацца трансдысцыплінарным калектывам — існуючым або створаным спецыяльна для гэтага конкурсу — дзе могуць працаваць навукоўцы, мастакі(-чкі), дызайнеры(-кі), рамеснікі(-цы), кухары(-кі), актывісты(-кі) і архітэктары(-кі).

Бюджэт: 15 000 CHF (≈16 155 EUR) на падарожжа, візы, абсталяванне, матэрыялы і ганарары; ежа і пражыванне ў Vevey пакрываюцца асабіста.

Адбор ідзе ў два этапы. Тры фіналісты першага этапу атрымаюць 250 CHF (≈269 EUR) на далейшую распрацоўку канцэпцыі.

Ддл: 31 жніўня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!