
✦ У модулі 2 прапануем глядзець на супрацоўніцтва з бізнесам як на партнёрства, дзе важнае — супадзенне інтарэсаў.
Бізнес рэдка проста фінансуе праекты. Часцей ён укладаецца ў партнёрствы, якія дапамагаюць вырашаць яго ўласныя задачы: працаваць з рэпутацыяй, аўдыторыяй, супольнасцямі, устойлівым развіццём або ўцягнутасцю каманды.
Да кожнай лекцыі таксама падрыхтаваныя падрабязныя канспекты і дадатковыя матэрыялы: з практычнымі тлумачэннямі, прыкладамі, інструментамі для аналізу кампаній і падрыхтоўкі партнёрскіх прапановаў.
✦ Топ дадатковых матэрыялаў модуля:
① Да лекцыі 2.1. «Культура і бізнес: мадэлі супрацоўніцтва і асноўныя кропкі ўваходу» ёсць хуткая самадыягностыка, якая дапамагае зразумець, якая мадэль супрацоўніцтва з бізнесам найлепш пасуе вашаму праекту:
↳ спонсарства;
↳ КСА / карпаратыўны фонд;
↳ кампетэнтнаснае валанцёрства;
↳ B2B;
↳ title sponsorship;
↳ доўгатэрміновае партнёрства.
+ Таксама да лекцыі 2.1 ёсць матэрыял «Ландшафт КСА ў Польшчы: 5 кейсаў» — на прыкладзе ING, PKO BP, Orange, PZU і ORLEN.
⟡ Ён паказвае, як па-рознаму кампаніі могуць глядзець на культуру: праз інавацыі, спадчыну, адукацыю, грамадскую адказнасць або працу з лакальнымі супольнасцямі.
② Да лекцыі 2.2. «Пабудова адносін з бізнесам» ёсць шаблон «Аўдыт каштоўнасці». Ён дапамагае сабраць тое, што вы можаце прапанаваць бізнесу:
↳ аўдыторыю;
↳ супольнасць;
↳ кантэнт;
↳ экспертызу;
↳ гісторыі;
↳ давер.
І перакласці гэта ў ясную партнёрскую каштоўнасць.
+ Там жа ёсць трэкер бізнес-кантактаў — Excel-шаблон для сістэмнага пошуку і суправаджэння партнёрстваў: ад даследавання кампаній і першых лістоў да наступных кантактаў, перамоваў, бюджэтных дыяпазонаў і адсочвання канверсіі.
Закідвайце сабе ў захаванкі — гэты модуль дакладна спатрэбіцца, калі будзеце шукаць партнёраў у бізнес-сферы, рыхтаваць першы ліст і перакладаць каштоўнасць свайго праекта на больш зразумелую для кампаній мову.
⌁
#sekktor_lectures
Лекцыі выходзяць на sekktor.online і learn4belarus.online.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!