
Бо вельмі хутка становіцца адчувальна, ці разумееце вы, каму пішаце, якія задачы ёсць у гэтай кампаніі і дзе ваш праект можа быць ёй карысны.
Трэба разабрацца, што гэта за кампанія, якія праекты яна ўжо падтрымлівала, якія ў яе КСА/ESG-прыярытэты, хто ўнутры можа быць вашай кропкай уваходу і як перакласці каштоўнасць вашага праекта на зразумелую для бізнесу мову.
У лекцыі «Пабудова адносін з бізнесам» Вераніка Шэнда разбірае:
• Як даследаваць кампанію перад першым кантактам і зразумець, каму менавіта пісаць;
• Чаму адна прэзентацыя для 100 кампаній амаль заўсёды працуе дрэнна;
• Як праверыць супадзенне па каштоўнасцях, аўдыторыі, тэматыцы, маштабе і КСА/ESG-прыярытэтах;
• Як сабраць свае актывы — аўдыторыю, супольнасць, кантэнт, экспертызу, гісторыі і давер — і перакласці іх на мову бізнесу;
• Як структураваць партнёрскую прапанову і пісаць першы ліст;
• Калі называць дакладную суму, калі паказваць дыяпазон бюджэту і што рабіць пасля дамовы, каб партнёрства не засталося аднаразовым.
Лектарка: Вераніка Шэнда — стратэгіня па развіцці сацыяльна значных праектаў і бізнесаў, фандрайзерка, заснавальніца EdTech-праектаў, ментарка і коўч (ICTA і ICF). Мае больш за 10 гадоў досведу ў сферы ўстойлівага развіцця, міжнароднага партнёрства і прыцягнення фінансавання. Рэалізавала больш за 20 міжнародных праектаў з агульным фандрайзінгам звыш €1,5 млн.
#sekktor_lectures
Лекцыі выходзяць на sekktor.online і learn4belarus.online.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!