Тры літаратурныя рэзідэнцыі ✦✦✦ Prague Literary Residency — 2-месячная рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Тры літаратурныя рэзідэнцыі

✦✦✦

Prague Literary Residency — 2-месячная рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-ц), драматургаў(-інь) і перакладчыкаў(-ц)

→ Prague City of Literature запрашае замежных аўтараў(-ак) далучыцца да мясцовага літаратурнага жыцця. Патрэбна мінімум адна апублікаваная кніга для пісьменнікаў(-ц) або пераклад чэшскага(-ай) аўтара(-кі) для перакладчыкаў(-ц). Перыяды ў 2027 года — на выбар.

Прапануюць: пражыванне, дарогу і стыпендыю 15 000 CZK/месяц (≈600 EUR).
Ддл: 7 жніўня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Rezydencja przed debiutem — рэзідэнцыя ў Гданьску для тых, хто піша па-польску і рыхтуе першую кнігу

Для паэзіі, прозы ці эсэістыкі — калі ў вас яшчэ няма выдадзенай кнігі, але ёсць публікацыі ў літчасопісах нацыянальнага ўзроўню. 4 тыдні працы над тэкстам плюс ментарскія сесіі па creative writing і выдавецкай індустрыі.

Прапануюць: ганарар 4400 PLN за 4 тыдні, пражыванне ў Гданьску, дарога да 500 PLN.
Ддл: 15 жніўня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

IWW Writers-in-Residence — пісьменніцкая рэзідэнцыя ў Ганконгу на тэму «Спадчына»

International Writers’ Workshop пры Hong Kong Baptist University з 2004 года прыняла больш за 150 аўтараў(-ак) з 60+ краін. Тэма 2027 года — Inheritance. Патрэбна мінімум адна выдадзеная кніга (не self-published) і веданне англійскай або кітайскай.

Прапануюць: авіяквіткі ў абодва бакі, пражыванне на кампусе 4 тыдні і суткавыя.
Ддл: 14 жніўня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!