Пра грошы быццам складана гаварыць наўпрост.Нібыта гэта нешта занадта страшнае ці нахабнае.Але грош…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Пра грошы быццам складана гаварыць наўпрост.

Нібыта гэта нешта занадта страшнае ці нахабнае.

Але грошы — гэта проста адзін з інструментаў. Рэсурс, пра які дамаўляюцца гэтак жа, як пра час, памяшканне, праектар, каманду, тэрміны або фармат удзелу.

▸ Галоўная складанасць не ў памеры сумы, якая вам патрэбная. А ў тым, ці зразумела, чаму яна менавіта такая — і што вы прапануеце ў адказ.

⚑ “Падтрымайце нас на любую суму” — занадта туманна.
⚑ “Нам трэба 50 000 PLN, вось рахунак” — занадта рана.
⚑ 20 старонак пра тое, чаму ваш праект важны, — часта занадта складана.

І ў выніку ў кампаніі можа застацца адчуванне: “Вельмі цікава, але нічога не зразумела”
А калі незразумела, дзе каштоўнасць, хто адказны, які бюджэт, якія тэрміны, якія рызыкі і навошта гэта самой кампаніі, — бізнесу прасцей сказаць “не”.

І важна: гэта “не” не заўсёды пра ваш праект. Часта гэта пра рызыкі, няяснасць і адсутнасць зразумелай партнёрскай прапановы.

У картках прапануем падыходы да размовы пра грошы.

А ў чацвер у лекцыі «Пабудова адносін з бізнесам» разбяром, як пісаць першы ліст, калі варта называць суму, як паказваць дыяпазон бюджэту і як пачынаць размову з прапановы каштоўнасці.

Захоўвайце пост, калі таксама часам хочацца напісаць “мы вельмі класныя, падтрымайце нас неяк” — а потым тры дні не націскаць “адправіць”.

#sekktor_lectures

Лекцыі выходзяць на sekktor.online і learn4belarus.online.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!