
Бо бізнес не абавязаны падтрымліваць культурніцкі праект проста таму, што культура важная.
Добрая навіна ў тым, што ваш праект можа стаць для бізнесу моцным партнёрам: дапамагаць працаваць з рэпутацыяй, выходзіць да новых аўдыторый, будаваць сувязі з лакальнымі супольнасцямі, паказваць сацыяльны эфект, падтрымліваць КСА- і ESG-мэты.
Таму ў картках сабралі 5 зменаў, якія варта ўзважыць у падыходзе да выбудоўвання партнёрстваў з кампаніямі.
↳ чаму кампаніі падтрымліваюць культурніцкія праекты,
↳ якія мадэлі партнёрства існуюць,
↳ хто ў кампаніі прымае рашэнні,
↳ як шукаць кропкі ўваходу, рыхтаваць прапанову і будаваць адносіны пасля першага кантакту.
▸ Першая лекцыя другога модуля — «Культура і бізнес: Мадэлі супрацоўніцтва і асноўныя кропкі ўваходу» — выйдзе ўжо ў гэты чацвер.
Лектарка: Вераніка Шэнда — стратэг па развіцці сацыяльна-значных праектаў і бізнесаў, фандрайзерка, заснавальніца EdTech-праектаў, ментарка і коуч (ICTA і ICF). Мае больш за 10 гадоў досведу ў сферы ўстойлівага развіцця, міжнароднага партнёрства і прыцягнення фінансавання. Рэалізавала больш за 20 міжнародных праектаў з агульным фандрайзінгам звыш 1,5 млн EUR.
#sekktor_lectures
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!