Калі арганізацыі кажуць: «У нас ёсць стратэгія грантавага фандрайзінгу», — вельмі часта высвятляецца…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Калі арганізацыі кажуць: «У нас ёсць стратэгія грантавага фандрайзінгу», вельмі часта высвятляецца, што пад стратэгіяй маецца на ўвазе каляндар-трэкер. Гэта значыць — спіс конкурсаў у Excel: некалькі дэдлайнаў, некалькі спасылак, часам пазнака сумы гранта, і ўсё. Але гэта не стратэгія, гэта каляндар. Карысны, неабходны, але каляндар.


На кароткай дыстанцыі гэта стварае адчуванне актыўнасці. На доўгай — знясільвае каманду, пагаршае якасць заявак і прымушае кожны новы конкурс успрымаць як надзвычайную сітуацыю.

У лекцыі 1.4 «Грантавы фандрайзінг як сістэма: фрэймворкі, крыніцы, кансорцыумы» разам з Алінай Яблонскі разбіраем, як выбудоўваць працу з грантамі больш стратэгічна:

• Навошта культурніцкім праектам LogFrame, Theory of Change і Adaptive Management;
• Як рэальна шукаць фінансаванне — не палюючы за ўсімі адкрытымі коламі запар;
• Як працаваць з AI у грантрайтынгу і дзе ён можа быць небяспечны;
• Калі кансорцыум узмацняе заяўку, а калі становіцца адміністрацыйнай пасткай.

І асобна, бліжэй да фіналу, тэма, пра якую звычайна не любяць казаць ці кажуць занадта мала, — як працаваць з адмовамі.

Глядзець лекцыю і забраць сабе шаблон Фандрайзінгавага трэкера на 12 месяцаў!

#sekktor_lectures

Лекцыя ўжо даступная на sekktor.online і learn4belarus.online.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!