Дзве магчымасці на 15K: ці — абірайце самі✦✦✦ Talents Contemporains — 15 000 EUR за скульптуру аб…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве магчымасці на 15K: ці — абірайце самі

✦✦✦

Talents Contemporains — 15 000 EUR за скульптуру або інсталяцыю на тэму зямлі

Для тых, у каго ўжо ёсць гатовая праца: #скульптура, #інсталяцыя або праца для адкрытай прасторы на тэму зямлі.

Fondation François Schneider шукае існыя працы для садоў Abbaye de Pontigny у Францыі. Новыя праектныя прапановы не прымаюцца — праца ўжо павінна быць створаная і прыдатная для доўгатэрміновай устаноўкі на адкрытым паветры.

15 000 EUR — за ўнікальную працу.
Ддл: 23 жніўня.

✦✦✦

TED & POSCA Global Artist Residency — 15 000 USD на новы арт-праект

Рэзідэнцыя не прывязаная да адной студыі ці лакацыі: адабраныя творцы будуць працаваць у сваіх супольнасцях. Тэма 2026 года — Visible Mending: пра рамонт як творчы і грамадзянскі акт, аднаўленне сувязяў, даверу і супольнай уяўленчай прасторы.

Гатовы праект на момант падачы не патрэбны — прапанову будуць развіваць разам з куратарскай камандай.

15 000 USD — на кожны адабраны праект.
Ддл: 31 ліпеня.

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!