Дзве рэзідэнцыі ў #Польшча, якія мы раней не публікавалі ў канале, але ўжо дадалі на сайт ✦✦✦ ZAMEK…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве рэзідэнцыі ў #Польшча, якія мы раней не публікавалі ў канале, але ўжо дадалі на сайт

✦✦✦

ZAMEK Culture Centre у Познані адкрыў набор на рэзідэнцыі 2027 года

Можна падавацца з канцэптуальным праектам без абавязковага фінальнага выніку або з вытворчай рэзідэнцыяй, якая завершыцца мастацкай падзеяй.

Падыходзіць для творцаў, якія працуюць з #візуальнае_мастацтва, #перформанс, #харэаграфія, #музыкай, #саўнд_арт, #архітэктура, #кіно і міждысцыплінарнымі практыкамі.
*Літаратурныя праекты не прымаюцца.

Прапануюць пражыванне, студыю, ганарар 6000 PLN брута ў месяц, вытворчы бюджэт 5000–15 000 PLN брута і куратарскую падтрымку.

Ддл: 27 ліпеня.

✦✦✦

Krzyżowa Foundation for Mutual Understanding запрашае на рэзідэнцыю для research-based праектаў — Konrad and Paweł Jarodzki artist-in-residence programme

А гэта 6-тыднёвая рэзідэнцыя для мастакоў і мастачак з краін Creative Europe, якія хочуць працаваць з даследаваннем, памяццю, гісторыяй, дэмакратыяй, міграцыяй, сацыяльнымі або экалагічнымі трансфармацыямі.

Гатовая праектная прапанова не абавязковая: у форме можна апісаць пытанні, тэмы і ідэі, якія хочацца даследаваць.

Прапануюць пражыванне, вытворчы бюджэт, фінансавую і куратарскую падтрымку.

Ддл: 31 ліпеня.

✦✦✦

Шукаць магчымасці ў Польшчы на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!