Для каго:#творцы розных дысцыплін. Калі: 6 тыдняў у 2024.
Рэзідэнцыя AIR InSilo запрашае творцаў распрацаваць праекты. У крызісныя часы складана займацца мастацтвам, і мэта рэзідэнцыі – дапамагчы творчым дзеячам. Тэма – «не выказванне». Часам свабода мастацкага выказвання знаходзіцца пад пагрозай не толькі ў краінах з аўтарытарнымі рэжымамі, але і ў дэмакратычных краінах. Запрашаюць даследаваць цэнзуру і самацэнзуру ў мастацтве.
Арганізатары прапануюць: – ганарар 1200 EUR – выдаткі на вытворчасць 600 EUR – транспартныя выдаткі да 500 EUR – праграму настаўніцтва з запрошанымі куратарамі з Аўстрыі – магчымасць пражывання з партнёрам і/ці 1-2 дзецьмі.