Падацца ў англамоўны часопіс пра крэатыўныя індустрыі, даслаць эксперыментальны тэкст або візуальную працу, а можа — выдаць сваю навуковую манаграфію.
Сабралі для вас тры магчымасці апублікаваць свае працы:
1⃣ Playground Magazine — матэрыялы для англамоўнага часопіса пра крэатыўныя індустрыі
Часопіс шукае смелыя, асабістыя і нетрывіяльныя ідэі ад аўтараў(-ак), #ілюстратары/-кі, #фатографы/-кі і іншых крэатыўных прафесіяналаў(-ак), якія жывуць у Еўропе.
Можна прапанаваць эсэ, інтэрв’ю, фотаэсэ, комікс, куратарскі спіс ці іншы эксперыментальны фармат. На гэтым этапе дастаткова ідэі і прыкладаў сваіх папярэдніх прац.
Ганарар — ад 1500 SEK (каля 136 EUR).
Ддл: 14 ліпеня, 17:00 CEST.
✦✦✦
2⃣ SAND 30 — літаратурна-мастацкі часопіс шукае эксперыментальныя працы
SAND прымае паэзію, прозу, creative nonfiction, пераклады на англійскую і візуальнае мастацтва. Асабліва цікавыя працы, якія рызыкуюць з формай, мовай і тэмай, а таксама галасы, недастаткова прадстаўленыя ў еўрапейскім выдавецкім полі.
Падача візуальных прац бясплатная. Для паэзіі, прозы і creative nonfiction ёсць унёсак 3 EUR, але можна запытаць бясплатную падачу, калі гэтая сума становіцца перашкодай.
Ганарар — звычайна 20–40 EUR.
Ддл: 20 ліпеня.
✦✦✦
3⃣ Конкурс на выданне навуковых манаграфій ад Scholars for Belarus і Skaryna Press
Магчымасць для беларускіх #даследчыкі/-цы ў сацыяльных і гуманітарных навуках выдаць завершаную манаграфію на беларускай або англійскай мове. Асабліва заахвочваюцца маладыя навукоўцы, якія хочуць апублікаваць першую кнігу або доктарскую дысертацыю.
Арганізатары пакрыюць рэдагаванне, карэктуру, вёрстку і друк.
Ддл: 30 ліпеня.
Поўныя ўмовы і спасылкі на падачу
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!