The Finch Manuscript Lab у Італіі прапануе рэзідэнцыю для працы над кніжным рукапісам у 2026

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

The Finch Manuscript Lab — рэзідэнцыя для працы над кніжным рукапісам | #Італія

→ The Finch Country House запрашае пісьменнікаў(-ц) і мастакоў(-чак), якія працуюць над праектамі кніжнага аб’ёму, на 2,5-месячную рэзідэнцыю.
Праграма задумана як фінальны інтэнсіўны этап працы над кнігай: з часам для пісьма, індывідуальнымі кансультацыямі па рукапісе, размовамі пра майстэрства і выдавецкую сферу, а таксама супольнасцю іншых аўтараў(-к).

◉ Калі: 1 кастрычніка — 15 снежня 2026.
◉ Для каго: #пісьменнікі/-цы і мастакі(-чкі), якія завяршаюць праект кніжнага аб’ёму — прозу, паэзію, змешаныя фарматы, фота- або іншыя віды artist’s book.
Падавацца могуць тыя, хто:
• Легальна жыве ў адной з краін-удзельніц Culture Moves Europe, акрамя Італіі;
• Мае праект кнігі на стадыі завяршэння.

Прапануецца:
• Пражыванне і працоўная прастора;
• Стыпендыя 2 280 EUR на ўвесь перыяд рэзідэнцыі;
• Кампенсацыя дарогі: 400 EUR пры адлегласці да 5 000 км і 800 EUR пры адлегласці больш за 5 000 км;
• Дадатковыя 400 EUR за экалагічнае падарожжа;
• Дадатковая падтрымка для бацькоў або апекуноў(-ак) дзяцей і ўтрыманцаў;
• Індывідуальныя кансультацыі па рукапісе;
• Супольныя вячэры, абмеркаванні і ментарства.

Ддл: 15 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!