OPU Collective запускае рэзідэнцыю для стварэння інтэрактыўнай мапы раёна Нікасіі з 7 верасня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Neighbourhood Co-Storytelling — рэзідэнцыя па стварэнні інтэрактыўнай мапы Нікасіі | #Кіпр

→ OPU Collective запрашае ў міждысцыплінарную рэзідэнцыю ў Нікасіі. Каманда будзе даследаваць раён Агіі Амалагітэс праз прагулкі, сустрэчы з жыхар(к)амі, архіўную працу і назіранне за гарадской прасторай — каб разам стварыць лічбавую інтэрактыўную мапу раёна.
Мапа мусіць сабраць лакальныя гісторыі, паўсядзённыя маршруты, памяць пра месца і асаблівасці гарадскога жыцця, быць гнуткай для далейшых абнаўленняў і цікавай як для мясцовых жыхароў(-ак), так і для наведвальнікаў(-іц).

◉ Калі: 7 верасня — 23 кастрычніка 2026.
◉ Для каго: спецыялісты(-кі), якія працуюць у адной з чатырох сфер:
• графічны дызайн;
• мультымедыйны дызайн;
• сацыялогія, гісторыя або геаграфія;
• урбаністыка.
Падавацца могуць тыя, хто:
• Старэйшы(-ая) за 18 гадоў;
• Пастаянна жыве ў адной з краін-удзельніц Creative Europe, акрамя Кіпра.

Прапануецца:
• 400 EUR на дарогу з краіны пастаяннага пражывання;
• Пражыванне ў агульным фармаце;
• Штодзённая выплата 30 EUR;
• 200 EUR на кожнае дзіця ва ўзросце да 18 гадоў;
• Да 120 EUR на візавыя выдаткі;
• Падтрымка да 375–1 200 EUR для патрэб даступнасці, а таксама пакрыццё паслуг асабістага асістэнта(-кі) або перакладчыка(-цы) жэставай мовы;
• Доступ да прасторы OPU House, ментарская падтрымка і праца з мясцовай супольнасцю.

Ддл: 10 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!