Для каго:#куратары, якія пачынаюць прафесійную кар’еру. Калі: 3 месяцы ў 2024.
PILOTENKUECHE запрашае куратараў атрымаць практычны вопыт. Удзельнікі праграмы будуць рыхтаваць выставу з групай мастакоў, якія працуюць з рознымі медыя і канцэптамі. У тым ліку даследаваць сацыяльныя, тэарэтычныя і практычныя аспекты аб’яднання розных канцэпцый і асяроддзяў на адной выставе.
Працоўная мова англійская.
Стажыроўка не аплачваецца, выдаткі ўдзельнікі павінны пакрыць самастойна. Аднак можна падацца на праграму мабільнасці, напрыклад, MOST+.