Для каго: зацікаўленыя творчыя асобы, якім 14-18 гадоў. Калі: 5 майстар-класаў у інтэрвале сакавік-чэрвень.
Фонд Strefa WolnoSłowa запрашае маладых людзей паўдзельнічаць у бясплатных майстар-класах па танцу, харэаграфіі, музыцы і тэатру. Раскрыць свой творчы патэнцыял з дапамогай групавых дыскусій, вывучэння рухаў, спеваў і стварэння унікальнага перформансу. Заняткі будуць адбывацца ў Teatr Powszechny.
Куратары праграмы: Лукаш Вайчыцкі – артыст і харэограф з багатым досведам працы ў фізічным тэатры. Стэнлі Ндуа – кеніец, які жыве ў Варшаве. Моладзевы лідэр, займаецца грамадскай дзейнасцю.
Майстар-класы адбудуцца на польскай і англійскай мовах.