Школа па ЛГБТК+ журналістыцы ад Future і GPress.info → Future і GPress.info запускаюць практычны ку…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Школа па ЛГБТК+ журналістыцы ад Future і GPress.info

→ Future і GPress.info запускаюць практычны курс для маладых людзей, якія хочуць паспрабаваць сябе ў журналістыцы, відэаблогінгу і новых медыя.
Курс падыдзе і тым, хто толькі пачынае: папярэдні досвед у журналістыцы не абавязковы. Галоўнае — мець ідэі, тэлефон і жаданне расказваць пра важныя тэмы і гісторыі, пра якія часта маўчаць.

◉ Калі: з 21 ліпеня 2026, па аўторках, 18:00 (Варшава).
◉ Для каго: у першую чаргу для маладых ЛГБТК+ людзей. Таксама запрашаюць усіх, каму блізкія тэмы правоў чалавека, медыя, блогінгу, культуры, грамадства і асабістых гісторый.

На курсе навучаць:
• Шукаць тэмы, якія могуць зацікавіць аўдыторыю;
• Правяраць інфармацыю;
• Пісаць навіны, рэпартажы і інтэрв’ю;
• Рыхтаваць пытанні для размоваў з героямі(-інямі);
• Упэўнена трымацца ў кадры і шукаць уласны голас у медыя;
• Здымаць кароткія відэа для сацыяльных сетак;
• Прыдумваць заўважны кантэнт;
• Збіраць відэа ад ідэі да мантажу.

Фармат:
• 10 заняткаў;
• Практычныя заданні, разборы, практыка ў кадры, праца з тэкстамі і відэа;
• Сустрэчы з журналіст(к)амі, рэдактар(к)амі, аўтар(к)амі медыяпраектаў і відэаблогер(к)амі.

Падчас навучання можна будзе ствараць матэрыялы для медыя. За найлепшыя працы прадугледжаныя стыпендыі: арганізатары аплацяць падрыхтоўку 7 тэкставых матэрыялаў і 6 відэа.

Ддл: 15 ліпеня.
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!