
Другі этап школы фандрайзінгу «Дэдлайн быў учора!» ад РАДА | #анлайн
→ РАДА запускае другі этап школы фандрайзінгу «Дэдлайн быў учора!» — практычную анлайн-лабараторыю, дзе можна прайсці шлях ад ідэі да гатовай заяўкі.
Фармат:
• 6 анлайн-сустрэч па панядзелках і серадах;
• Лекцыі, практычная праца і каментары да заявак;
• Індывідуальныя кансультацыі для тых, хто рыхтуе заяўку;
• Дадатковы тэставы пітч перад донарамі — па жаданні.
Падчас школы разбяруць:
• З чаго складаецца грантавая заяўка і як запаўняць формы;
• Як пісаць тэксты праекта;
• Як скласці і абгрунтаваць бюджэт;
• Маніторынг, справаздачнасць і празрыстасць;
• Крытэрыі донараў і падрыхтоўку да пітчу.
Расклад:
• 6 ліпеня — структура заяўкі і пачатак працы з тэкстамі;
• 8 ліпеня — бюджэт праекта;
• 13 і 15 ліпеня — практычная праца над тэкстамі і бюджэтамі;
• 20 ліпеня — маніторынг, справаздачнасць, празрыстасць;
• 22 ліпеня — падрыхтоўка да пітчу;
• 27 ліпеня — тэставы пітч перад донарамі, па жаданні.
Кожны(-ая) удзельнік(-ца) зможа падацца на грант да 5 000 EUR на міні-праект.
Прыярытэт маюць моладзевыя праекты: пажадана, каб і каманда, і асабліва мэтавая аўдыторыя ў большасці складаліся з маладых людзей ва ўзросце 18–27 гадоў.
Можна падаваць праекты, звязаныя з:
• Інфармацыйнымі кампаніямі, нефармальнай адвакацыяй, нефармальнай адукацыяй і іншымі грамадскімі ініцыятывамі;
• Стварэннем мясцовых супольнасцей, інклюзіяй, грамадзянскім удзелам і правамі чалавека;
• Лічбавымі інавацыямі і бяспечным распаўсюдам важнай грамадскай інфармацыі;
• Аховай навакольнага асяроддзя, гендарнай роўнасцю і справядлівасцю з кампанентам грамадскага ўдзелу;
• Медыяграматнасцю і супрацьдзеяннем дэзынфармацыі;
• Нефармальнымі сеткамі падтрымкі для моладзі ў выгнанні або ўразлівых груп.
Праекты могуць быць анлайн, афлайн або гібрыднымі.
Падавацца на грант могуць як зарэгістраваныя арганізацыі, так і незарэгістраваныя ініцыятывы. Для незарэгістраваных ініцыятыў магчымая падтрымка праз фінансавага партнёра.
Важна: можна прыйсці не толькі з ідэяй пад грант РАДА. Падчас школы таксама можна дапрацаваць заяўку на іншы конкурс і атрымаць індывідуальную кансультацыю пра магчымыя фонды і адаптацыю ідэі.Ддл: 1 ліпеня. Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Школа фандрайзінгу «Дэдлайн быў учора!» ад РАДА | #анлайн → Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» запускае школу фандрайзінгу для маладых беларускіх актывістаў/-к і супрацоўнікаў/-ц НДА, якія працуюць з праектамі і хочуць лепш разбірацца ў фандрайзінгу…