Каралеўская кансерваторыя ў Гаазе запрашае харэографаў і кампазітараў, якія зацікаўлены ў міждысцыплінарнай працы. Творцы, якія падаюць заяўкі, павінны ўмець хутка прымаць рашэнні, імправізаваць і працаваць ў камандзе. Удзельнікі будуць атрымоўваць заданні і кожныя два дні працаваць у парах над эскізнай працай, якая будзе прэзентаваная.
Транспартныя выдаткі і пражыванне не аплачваюцца. Аднак можна падаць заяўку на праграму мабільнасці, напрыклад, MOST+.