Пачынаем серыю відэалекцый пра грантавы фандрайзінг з эксперткай Алінай Яблонскай

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

У першым модулі нашай серыі відэалекцый пачынаем з таго, што баліць многім: грантавы фандрайзінг .

Будзем разбірацца:
• Як загаварыць з донарам на адной мове;
• Як паказваць зразумелы донару вынік культурнага праекта;
• Як думаць пра бюджэт і грантавы працэс як пра сістэму, а не пра аўрал перад дэдлайнам.

Экспертка модуля: Аліна Яблонскі, спецыялістка па грантавым менеджменце, фандрайзінгу і стратэгічным развіцці. Яна больш за 10 гадоў працуе з імпакт-праектамі, НКА, стартапамі і бізнесам, а таксама супрацоўнічала з USAID, Еўрапейскай камісіяй, EIT, Шведскім інстытутам і іншымі міжнароднымі арганізацыямі.

І пачынаем ужо сёння — з лекцыі «Must-have policy-оптыка: як зразумець, наколькі вашы мэты супадаюць з мэтамі донара».

Разам з Алінай раскладзем па палічках:
• Як адрозніваць activities, outputs, outcomes і impact — і не прадаваць донару проста “спіс прыгожых рэчаў”;
• Як чытаць донара праз ягоныя дакументы і ўжо падтрыманыя праекты;
• Чым адрозніваюцца падыходы Еўрапейскай камісіі, прыватных фондаў і карпаратыўных спонсараў;
• Як за 20–30 хвілін зразумець, ці варта ўвогуле ўкладваць час у падрыхтоўку заяўкі.

Глядзець лекцыю

#sekktor_lectures

Лекцыя ўжо даступная на sekktor.online і learn4belarus.online.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!