OPEN CALL: Most Wanted: Music Club Festival 2026 | Германія
Берлін шукае новых герояў сцэны.
Адкрыты набор на ўдзел у Most Wanted: Music Club Festival — шоўкейс-фестывалі, які праходзіць паралельна з адной з галоўных музычных індустрыйных канферэнцый Германіі.
За два дні клубы House of Music, Cassiopeia і Badehaus на легендарнай тэрыторыі RAW-Gelände ператвараюцца ў вялікую пляцоўку для адкрыцця новых імёнаў, сустрэч з індустрыяй і міжнароднага нэтворкінгу.
Арганізатары падкрэсліваюць: іх цікавяць не жанры, а яркая мастацкая ідэнтычнасць, моцныя live-шоў, арыгінальныя канцэпцыі і праекты, якія могуць зацікавіць міжнародную аўдыторыю.
◉ Для каго:
• сольныя артысты
• гурты
• live acts
• міжжанравыя і аўдыявізуальныя праекты
• незалежныя музыкі (лэйбл і агент не патрэбныя)
◉ Што прапануюць:
• гарантаваны ганарар
• кейтэрынг
• поўны доступ да фестывалю і канферэнцыі
• выступ перад міжнароднымі букінг-агентамі, лэйбламі, медыя і музычнымі прафесіяналамі
◉ Важна:
• можна падаваць яшчэ не выдадзеную музыку праз прыватныя спасылкі
• працягласць выступу — каля 30 хвілін
• дарожныя выдаткі не пакрываюцца
Берлін, Германія
4–5 лістапада 2026
Ддл: 30 чэрвеня 2026
Заяўка: https://airtable.com/appGFr07uhWKnaVn7/paguCnrIufFJ25kuJ/form
Калі вы шукаеце еўрапейскія шоўкейсы, дзе можна не проста адыграць канцэрт, але і паказаць сябе міжнароднай музычнай індустрыі — гэта адна з самых цікавых магчымасцяў у Берліне.