ISEA – міждысцыплінарная канферэнцыя, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў лічбавага мастацтва, дызайну, даследаванняў, культурных і крэатыўных індустрый. Заяўкі можна падаваць у розных катэгорыях: кароткія і аб’ёмныя даклады, прапановы панэльных дыскусій і круглых сталоў, выступленні мастакоў, незавершаныя працы, семінары і г.д. Сімпозіум ўяўляе сабой інкубатар, дзе творцы і навукоўцы будуць весці дэбаты пра практыку, адначасна дэманструючы новыя праекты.