Ці дастаткова вам добрых кніг на беларускай мове? Раскажыце пра гэта ў экспрэс-апытанні ад ініцыятывы Бел.Read!
Каманда Бел.Read робіць даследаванне аб актуальным стане беларускай мовы і цікаўнасці да беларускамоўнай літаратуры.
Нягледзячы на колькасць кніг, якія вы чытаеце на год ці на тыдзень, запрашаем распавесці, ці вам неабыякавая літаратура агулам і літаратура на беларускай мове ў прыватнасці. А калі белмоўных кніг хацелася б больш, то ў якіх жанрах, якіх аўтараў?