Конкурс на ўдзел у выставе Hidden Narratives у Варшаве для творцаў беларускага паходжання

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Hidden Narratives / Схаваныя наратывы / Ukryte Narracje — конкурс на ўдзел у выставе | #Польшча

→ Galeria Promocyjna і Staromiejski Dom Kultury ў Варшаве запрашаюць творцаў беларускага паходжання падавацца на ўдзел у выставе Hidden Narratives / Схаваныя наратывы / Ukryte Narracje, прысвечаная схаваным асабістым гісторыям, а таксама індывідуальнаму і калектыўнаму досведу, якія часта застаюцца нябачнымі або непрагаворанымі.

Выстава адбудзецца ў верасні 2026 года ў Galeria Promocyjna — галерэі візуальнага мастацтва, якая працуе пры Staromiejski Dom Kultury ў Варшаве.

Куратарка выставы — беларуская мастачка Саша Вялічка.

Можна падаваць:
• Новыя праекты
• Ужо існуючыя праекты
• Працы, якія раней ужо прэзентаваліся, калі яны адпавядаюць тэме выставы.

Прапануецца:
• Удзел у выставе ў Galeria Promocyjna
• Куратарская / змястоўная падтрымка
• Тэхнічная і арганізацыйная падтрымка
• Вытворчая падтрымка і прома
• У рэгламенце таксама пазначана фінансавая падтрымка — 2 000 PLN brutto, якая ўключае ганарар і ліцэнзіі.

Ддл: 30 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!