Art Circle Slovenia & Italy 2026: рэзідэнцыя для прафесійных візуальных мастакоў з 3 па 10 кастрычніка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Art Circle Slovenia & Italy 2026 — #рэзідэнцыя для прафесійных візуальных мастакоў і мастачак | #Славенія, #Італія

→ Art Circle — міжнародны фестываль і сетка мастацкіх рэзідэнцый, якая працуе з 1997 года. Адзін з ключавых фарматаў праграмы — Art Embassy, спецыяльная форма мастацкай рэзідэнцыі.

◉ Для каго: прафесійныя #візуальныя_мастакі(-чкі) з усяго свету, якія працуюць з #жывапіс, #малюнак, #скульптура або #фатаграфія. Абавязковая фармальная мастацкая адукацыя: BFA, MFA або вышэй.
◉ Калі:
• Рэзідэнцыя — 3–10 кастрычніка 2026
• Фінальная падзея — 9 кастрычніка 2026
• Фінальная выстава — 9 кастрычніка – 20 лістапада 2026.

Прапануецца:
• Бясплатнае пражыванне падчас рэзідэнцыі
• Харчаванне падчас рэзідэнцыі
• Бясплатная культурная праграма
• Палотны 100 × 120 cm і 40 × 40 cm
• Групавая выстава прац, створаных падчас рэзідэнцыі

Абавязкі ўдзельнікаў(-ц):
• Самастойна пакрыць дарогу да і ад Art Embassy
• Арганізатары могуць дапамагчы з пошукам фінансавання праз дыпламатычную амбасаду ў Славеніі
• Самастойна забяспечыць спецыфічныя мастацкія матэрыялы: фарбы, пэндзлі, інструменты, клей і інш.
• Штодзённа прысутнічаць у студыі з 15:00 да 17:30, калі прастора адкрытая для публікі
• Перадаць працы, створаныя падчас рэзідэнцыі, у ART CIRCLE Collection.

Ддл: 25 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!