The Stanley Greene Foundation Emerging Photographers Grant 2026–2027 — #грант для фатографаў і фато…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

The Stanley Greene Foundation Emerging Photographers Grant 2026–2027 — #грант для фатографаў і фатографак на пачатку шляху

→ Грант у памеры 10 000 USD прызначаны для развіцця моцных візуальных гісторый і фотапраектаў з журналісцкім, візуальным і гуманістычным фокусам.

Асаблівая ўвага надаецца фатографам(-кам) з недастаткова прадстаўленых і разнастайных супольнасцей, каб пашырыць доступ да рэсурсаў і магчымасцей для стварэння сваіх гісторый.

◉ Для каго: #фатографы/-кі, #фотажурналісты/-кі на пачатку прафесійнага шляху, якім патрэбная падтрымка для запуску або завяршэння значнага фотапраекта.
Падавацца могуць:
• Асобы ад 18 гадоў
• Індывідуальныя аўтары(-кі)
• Некалькі творчых партнёраў(-к), якія працуюць над супольным праектам
Важна:
• Студэнты(-кі) не могуць падавацца
• Калі на момант падачы вы яшчэ студэнт(-ка), але скончыце навучанне да моманту прыняцця рашэння па гранце, падавацца можна
• Адзін чалавек можа падаць толькі адну заяўку
• Выявы, створаныя з дапамогай AI або machine learning, не прымаюцца
• Заахвочваецца мультымедыйны падыход да праекта.

Ддл: 1 ліпеня, 23:59 (EDT).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!