Фестываль TUTAKA 2026 у Польшчы запрашае валанцёраў для падрыхтоўкі і правядзення падзеі

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Валанцёрства на фестывалі TUTAKA 2026 | #Польшча

→ Фестываль TUTAKA запрашае далучыцца да валанцёрскай каманды.
Валанцёры(-кі) дапамагаюць не толькі падчас самога фестывалю, але і ў падрыхтоўцы прасторы і завяршэнні падзеі: ад інфапунктаў і працы з творцамі да мантажу, афармлення, тэхнічнай падтрымкі і клопату пра тэрыторыю.
◉ Калі:
• Разавыя прыезды для людзей, якія жывуць у Беластоку або паблізу, — з 1 чэрвеня 2026
• Падрыхтоўка фестывалю — 12 чэрвеня – 15 ліпеня 2026
• Фестываль — 16–19 ліпеня 2026
• Дэмантаж і прыборка — 20–30 ліпеня 2026.

◉ Для каго: удзельнічаць могуць асобы ад 18 гадоў; асобы 16–17 гадоў — толькі разам з бацькамі або законнымі апекунамі, якія таксама ўдзельнічаюць у валанцёрстве.
Асабліва спатрэбяцца:
• Тэхнічныя навыкі
• Досвед будоўлі, рамонту або працы з інструментамі
• Кулінарныя навыкі
• Мастацкае афармленне і hand-made дэкор
• Веданне беларускай, польскай або англійскай моваў
• Фатаграфія і відэаздымка
• Досвед працы з дзецьмі
• Фізічная вытрываласць, адказнасць і ўменне працаваць у камандзе.

Прапануецца:
• Харчаванне
• Месца ў асобным валанцёрскім намётавым лагеры
• Доступ да палявой кухні, душа з гарачай вадой і прыбіральні
• Фестывальная кашулька ў падарунак
• Пасведчанне аб валанцёрстве пры неабходнасці.

Важна:
• Фестываль праходзіць у лесе, жыць трэба будзе ў намётавым лагеры
• Свой намёт неабходна прывезці самастойна
• Дарога да Беластока не кампенсуецца
• У форме можна пазначыць даты, калі вы можаце далучыцца.

Ддл: 10 чэрвеня.
Падаць заяўку

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!