CCL Fellowship 2027 — праграма па лідарстве для куратараў і куратарак мастацкіх музеяў ад Center fo…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

CCL Fellowship 2027 — праграма па лідарстве для куратараў і куратарак мастацкіх музеяў ад Center for Curatorial Leadership | #ЗША

→ Center for Curatorial Leadership (CCL) запрашае дасведчаных куратараў і куратарак мастацкіх музеяў на пяцімесячную праграму прафесійнага развіцця і лідарства.
CCL Fellowship створана для куратараў і куратарак, якія маюць значны досвед у сваёй сферы і хочуць развіваць навыкі, неабходныя для ўдзелу ў стратэгічных рашэннях музея: кіраванні, фінансавым планаванні, перамовах, працы з камандай, развіцці інстытуцыі і супрацоўніцтве з кіраўніцтвам і апякунскімі радамі.

◉ Для каго: #куратары/-кі мастацкіх музеяў з Паўночнай Амерыкі і іншых краін, якія:
• Працуюць поўны працоўны дзень на старшых або ўжо ўсталяваных куратарскіх пазіцыях
• Маюць значныя прафесійныя дасягненні ў сваёй куратарскай сферы
• Маюць досвед лідарства, кіравання камандамі, ментарства або міжаддзельнага супрацоўніцтва
• Хочуць удзельнічаць у шырэйшым развіцці сваёй інстытуцыі і музейнай сферы.
◉ Праграма працягваецца са студзеня да траўня або чэрвеня 2027 года.

Фармат праграмы:
• Двухтыднёвы інтэнсіў у Нью-Ёрку (11–22 студзеня 2027)
• Навучанне ад выкладчыкаў(-ц) Columbia Business School
• Сустрэчы з дырэктар(к)амі музеяў, адміністратар(к)амі), прадстаўнікамі(-цамі) культурных і грамадзянскіх арганізацый
• Пяцідзённая індывідуальная рэзідэнцыя з дырэктарам(-кай) музея ў перыяд з лютага да красавіка 2027. Даты вызначаюцца разам з музеем, які прымае ўдзельніка(-цу)
• Праца над праектамі на працягу ўсёй пяцімесячнай праграмы
• Фінальны тыдзень праграмы пройдзе ў траўні або чэрвені; даты будуць вызначаныя пасля адбору групы.

Прапануецца:
• Пакрыццё большай часткі выдаткаў на дарогу, гатэль і харчаванне, звязаных з праграмай
• Падчас пяцідзённай рэзідэнцыі — арганізаваныя і аплачаныя CCL пражыванне і падарожжа, а таксама суткавыя на харчаванне, транспарт і асабістыя выдаткі.

Ддл: 30 чэрвеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!