ARTcib SciArt – навукова-творчая #рэзідэнцыя Аўстрыйскага цэнтра прамысловых біятэхналогій у #Вена,…

ARTcib SciArt – навукова-творчая #рэзідэнцыя Аўстрыйскага цэнтра прамысловых біятэхналогій у #Вена, #Аўстрыя

Для каго: #творцы і #даследчыкі.
Калі: лета 2024 – вясна 2025.

Запрашаюць творцаў папрацаваць разам з вучонымі з трох розных універсітэтаў.. Запланаваны даследванні ў галіне мікрабіялогіі, акцэнт на ролю дражджэй як пераўтваральных агентаў. Рэзідэнцыя запланавана ў гібрыдным фармаце, з анлайн-сесіямі паміж выязнымі візітамі. Першы этап будзе прысвечаны мастацкім даследаванням, сувязі паміж навукай і мастацтвам, практыцы ў лабараторыях, творчым эксперыментам і мэтанакіраванаму супрацоўніцтву з навуковымі партнёрамі, якія працуюць над вылічальнымі мадэлямі. Другі этап будзе засяроджаны на распрацоўцы і вытворчасці твора #мастацтва. Летам 2025 года адбудзецца міжнародная групавая выстава.

Арганізатары прапануюць:
– ганарар 10 000 EUR
– вытворчы бюджэт да 25 000 EUR
– праезд
– пражыванне.

Ддл: 12 траўня.
Падаць заяўку.

#арт #даследванні #міждысцыплінарныя_праекты