Radio Plato Education – запуск серыі адукацыйных івэнтаў з экспертамі, якія будуць дзяліцца сваім досведам
Калі: 3 красавіка ў 20.00 (Мінск).
Першым госцем стане польскі музычны журналіст Якуб Кнэра (Jakub Knera) – аўтар серыі артыкулаў пра ўсходнееўрапейскую музыку Inner Ear (чэк пра Беларусь) для брытанскага часопіса The Quietus, а таксама кантрыб’ютар LYL Radio, Polityka Weekly, Radio Folk Culture Centre і Dwutygodnik. Заснавальнік сайта аб музыцы NoweIdzieOdMorza.com, сузаснавальнік Palma Foundation.
Тэмы івэнта: – як напісаць драйвовы рэпорт з канцэрта, ёмістую рэцэнзію ці якасную культурную аналітыку – як працаваць з вялікімі даследчымі тэмамі ў сферы музыкі і культуры – як данесці свой кантэнт для вядомых музычных СМІ.
Мерапрыемства будзе праводзіцца на англійскай мове. Сесія «пытанне-адказ» будзе з перакладчыкам.