MedSEA запускае рэзідэнцыі і праграму для сацыяльна ангажаваных мастацтваў у Міжземнамор’і

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

MedSEA — рэзідэнцыя і праграма для socially engaged arts у Міжземнамор’і

→ MedSEA — Socially Engaged Arts in the Mediterranean Area запрашае на праграму, якая ўключае навучанне, рэзідэнцыі, палявой працы і супольнай распрацоўкі мастацкіх праектаў у двух кантэкстах: Ларнака, Кіпр, і Сфакс, Туніс.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі і #культдзеячы/-кі 18+, якія легальна пражываюць у краінах, што ўдзельнічаюць у праграме Creative Europe, і працуюць з супольнасцямі, партысіпатыўнымі практыкамі, публічнай прасторай або сацыяльна ангажаванымі мастацкімі практыкамі.

Перыяды рэзідэнцый:
• Ларнака, Кіпр — 5 кастрычніка – 1 лістапада 2026. Прэзентацыя ў межах Mahallart Festival — 26 кастрычніка – 1 лістапада 2026.
• Сфакс, Туніс — 5 красавіка – 2 траўня 2027. Прэзентацыя ў межах Hors-Lits Festival — 26 красавіка – 2 траўня 2027

Прапануецца:
• Пакрыццё дарогі
• Пражыванне
• Ганарар
• Ментарская падтрымка
• Падтрымка партнёраў на месцы
• Магчымасць распрацаваць праект у непасрэднай працы з лакальнымі супольнасцямі
• Прэзентацыя працы на фестывалі

Арганізатары: Larnaka 2030, Al Badil, Liv.in.g і Busart. Праект суфінансуецца праграмай Creative Europe Еўрапейскага саюза.

Ддл: 5 чэрвеня, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!