Yves Klein Foundation запускае даследчую стыпендыю для даследчыкаў да 35 гадоў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Yves Klein Research Grant #01 — даследчая стыпендыя пра спадчыну Yves Klein

→ Yves Klein Foundation запускае новую даследчую грантавую праграму, прысвечаную спадчыне Іва Кляйна — аднаго з ключавых мастакоў другой паловы ХХ стагоддзя. Праграма падтрымлівае новыя даследаванні яго творчасці, ідэй і ўплыву на сучаснае мастацтва.

◉ Для каго: #даследчыкі/-цы да 35 гадоў любой нацыянальнасці і з любой краіны пражывання, якія:
• Маюць PhD або postdoctoral degree
• Працуюць у сферы гісторыі мастацтва, эстэтыкі або гуманітарных навук
• Даследуюць творчасць, ідэі, спадчыну або культурны кантэкст Іва Кляйна.
◉ Рэзідэнцыя: восень 2026, не пазней за першую палову снежня 2026 (1 тыдзень).

Фокус даследаванняў:
• Новыя інтэрпрэтацыі творчасці Іва Кляйна
• Сувязь яго практык з шырэйшым культурным кантэкстам
• Рэзананс яго ідэй з сучаснымі сацыяльнымі і экалагічнымі выклікамі
• Успрыманне творчасці Кляйна ў розных геаграфічных кантэкстах
• Новыя даследчыя наратывы пра мастака і яго спадчыну.

Прапануецца:
• Даследчы грант 6000 CHF (прыкладна 6590 EUR)
• Пакрыццё дарожных выдаткаў і пражывання, калі гэта неабходна
• Доступ да рэсурсаў фонду
• Падтрымка мабільнасці і даследчай працы
• Магчымасць паглыбіць даследаванне творчасці Іва Кляйна.

Ддл: 15 чэрвеня, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!