Анлайн інфасесія пра адукацыйную праграму Amplify Belarus ад Belarus Music Export 27 траўня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Анлайн інфасесія пра адукацыйную праграму Amplify Belarus ад каманды Belarus Music Export

◉ Калі: 27 траўня, 19:00 па Варшаве (каля 45-50 хвілін).
◉ Для каго: тыя, хто:
• Яшчэ думае, падавацца на Amplify Belarus ці не
• Ужо адправіў/-ла заяўку і хоча лепш разабрацца ў фармаце праграмы.

Падчас сустрэчы каманда Belarus Music Export падрабязней раскажа:
— як будзе праходзіць праграма
— як арганізаваная праца ў групах
— што будзе адбывацца падчас інтэнсіву
— як будзе выглядаць праца з ментарамі
— каго мы шукаем і як адбываецца адбор

Таксама ментары праграмы коратка прадставяць сябе і раскажуць пра свае напрамкі працы.
Напрыканцы сустрэчы можна будзе задаць любыя пытанні пра ўдзел, праграму і open call.


Ддл: 26 траўня, 23:59 па Варшаве.
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!