Запрашаюць сфакусавацца на паняццях саюзніцтва і салідарнасці, альтэрнатыўных ведах, руху і прамежкавым мысленні.
Можна падаць заяўку на адну з рэзідэнцый:
1⃣Рэзідэнцыя мастака (для творцаў, якія развіваюць сваю мастацкую практыку і займаюцца новымі спосабамі творчасці). 2⃣Рэзідэнцыя супольнасці і адукацыі (для творцаў, якія ўзаемадзейнічаюць з рознымі формамі адукацыі і супольнасцямі). 3⃣Куратарская і даследчая рэзідэнцыя (для тых, хто працуе над новымі спосабамі куратарскага мыслення і даследчых працэсаў).
Арганізатары прапануюць: – праезд – стыпендыю 1500 SGD / месяц – пражыванне – працоўную прастору – музейную і куратарскую падтрымку.