Пра AI у творчых праектах: запрашаем на паблік-ток з Палінай Дабравольскай!
Калі? 9 красавіка ў 17:00 (Варшава) / 19:00 (Мінск) Дзе?Zoom
Паліна Дабравольская, яна ж ČORNABROVA – вядомая беларуская рэжысёрка, спявачка і артыстка. Свае апошнія два праекты Паліна рэалізавала з дапамогай штучнага інтэлекту, пра які і пойдзе гаворка на сустрэчы. Мы даведаемся: як выкарыстоўваць штучны інтэлект у творчасці як з дапамогай AI шукаць ідэі як разам са штучным інтэлектам рэалізоўваць праекты і ці можна праз яго натхняцца
Рыхтуйце пытанні і прыходзьце!
Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.