ArtPower Belarus — гранты для беларускіх культурніцкіх і мастацкіх ініцыятываў
→ Праграма ArtPower Belarus адкрыла некалькі трэкаў фінансавання для беларускіх культурніцкіх праектаў: ад арганізацыйнага развіцця і творчых ініцыятываў да падтрымкі ў асаблівых абставінах. Можна падаць не больш за 1 праект на кожны трэк у межах аднаго кола.
Прыярытэты праграмы:
• Павышэнне якасці і бачнасці беларускай культуры
• Развіццё прафесійных сетак
• Паляпшэнне ўмоваў працы
• Інтэграцыя ў еўрапейскую культурную прастору
• Новыя формы прасоўвання беларускай культуры
• Адукацыйныя і асветніцкія праекты
• Развіццё прафесійных навыкаў.
◉ Для каго: культурніцкія ініцыятывы, #мастакі/-чкі, #творцы, #культменеджары/-кі, #НДА, арганізацыі, каманды,, якія цяпер жывуць або працуюць у краінах Еўразвязу ці Усходняга партнёрства.
Важна: Праграма ArtPower Belarus прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».
1⃣ Трэк 1. Арганізацыйнае развіццё
Для праектаў, якія ўмацоўваюць арганізацыйную ўстойлівасць, развіваюць інфраструктуру, каманды, партнёрствы, камунікацыю, новыя праграмы, сістэмы і інструменты.
Прапануецца:
• 10 000 – 40 000 EUR
• да 60 000 EUR у асаблівых выпадках.
Ддл: 12 траўня. *⃣Ужо закрыты.
2⃣ Трэк 2. Творчыя праекты
Для творчых ініцыятываў: стварэння новых культурных прадуктаў, публічных падзей, мастацкіх даследаванняў, міжкультурнага абмену і партнёрскіх праектаў.
Прапануецца:
• MINI: 3 000 – 10 000 EUR
• MIDI: 10 000 – 40 000 EUR
• Да 60 000 EUR у асаблівых выпадках.
Ддл: 4 чэрвеня, 15:00 па мінскім часе.
3⃣ Трэк 3. Праекты ў асаблівых абставінах
Для тэрміновых або надзвычайных сітуацый: рэпрэсіі, страта фінансавання падчас рэалізацыі праекта, немагчымасць перанесці важную паездку ці падзею, страта працаздольнасці і іншыя крызісныя абставіны.
Прапануецца:
• 1 000 – 5 000 EUR
• Да 10 000 EUR у асаблівых выпадках.
Ддл: на сталай аснове.
Даведацца больш
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!