SCI_ART 2026 у Канадзе запрашае мастакоў і даследчыкаў на рэзідэнцыю і фестываль пра мастацтва і клімат

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Рэзідэнцыя і фестываль — SCI_ART 2026: After the Data / Cultural Climate Futures | #Канада

→ SCI_ART запрашае мастакоў/-чак, даследчыкаў/-ц і art-science калабарацыі на рэзідэнцыю і фестываль пра сувязь мастацтва, навукі, тэхналогій і кліматычных зменаў. Праекты павінны працаваць з навуковымі даследаваннямі, экалагічнымі данымі, тэхналагічнымі сістэмамі або сумежнымі сістэмамі ведаў.

◉ Для каго: #мастакі/-чкі, #даследчыкі/-цы, #media_мастакі/-чкі, #sci_art, #digital_мастакі/-чкі і г.д, якія жывуць у Заходняй Канадзе або базуюцца ў краіне Еўрапейскага саюза. Для індывідуальных аўтараў/-к, калектываў і artist-scientist / artist-researcher калабарацый, якія працуюць на скрыжаванні мастацтва, навукі і тэхналогій.
*⃣Трэба мець магчымасць паехаць у Канаду і ўдзельнічаць у асноўнай праграме.

Праграма ўключае:

• 22 верасня – 1 кастрычніка: 360 Horizons Residency, востраў Ванкувер. *⃣Дадатковая / optional частка праграмы.
Навучанне, звязанае з канкрэтным месцам, з апорай на веды, вучэнні і светапогляды Nuu-chah-nulth; спецыялізаваная праграма для карэнных удзельнікаў/-ц і прадстаўнікоў/-ц супольнасцей, якія сутыкаюцца з сістэмнымі бар’ерамі.

• 1- 4 кастрычніка: Ванкувер
Удзел у Vancouver International Film Festival і Signals Festival, dome-прэзентацыя, варкшопы пра інфраструктуру, магчымасці для вытворчасці праектаў і час для знаёмства з культурнай сцэнай Ванкувера.

• 5 – 6 кастрычніка: SCI_ART & Immersive Symposium Vancouver
Прэзентацыі, варкшопы, лекцыі, панэльныя дыскусіі, паказ SCI_ART-праектаў у dome-прасторы, VR і прэзентацыя імерсіўных мастацкіх праектаў.

• 6 – 8 кастрычніка: UBCO Kelowna Residency
Крытычныя варкшопы, наведванне навуковых лабараторый, тэставанне ідэй, рэгіянальныя візіты і супольная рэфлексія ў групе.

Прапануецца:
• Для мастакоў/-чак і даследчыкаў/-ц з Еўразвязу — міжнародны пералёт Еўразвяз Канада
• Пражыванне на час рэзідэнцыі
• Лакальны транспарт паміж лакацыямі праграмы
• Ганарар: 1500 – 5000 CAD (прыкладна 975 – 3250 EUR) у залежнасці ад досведу
• Тэхнічная і каардынацыйная падтрымка, дзе магчыма
• Доступ да студый, лабараторый і выставачных прастораў у залежнасці ад лакацыі
• Публічная прэзентацыя ў межах SCI_ART 2026 & Immersive Symposium
• Прафесійная фота- і відэадакументацыя.

Ддл: 31 траўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!