→ EUNIC Romania запрашае міждысцыплінарных творцаў і даследчыкаў/-ц на 2-тыднёвыя рэзідэнцыі ў румынскіх балнеялагічных курортах. Праграма працуе з тэмамі collective care, спадчыны, экалогіі, публічнай прасторы і аднаўлення курортных гарадоў.
◉ Для каго: #міждысцыплінарныя_мастакі/-чкі, #перформеры/-кі, #архітэктары/-кі, #ландшафтныя_архітэктары/-кі, #даследчыкі/-цы, #дызайнеры/-кі, #рэжысёры/-кі, #дакументалісты/-кі і г.д. Пажадана мець мінімум 5 гадоў досведу ў сваёй сферы.
*⃣Для грамадзян(ак) або сталых рэзідэнтаў/-к: #Польшча, Румыніі, #Іспанія, #Чэхія, #Германія, Вялікабрытаніі.
Фармат:
• Праца з лакальным кантэкстам, супольнасцямі і арганізацыямі
• Даследаванне спадчыны, wellbeing, экалогіі, публічнай прасторы і рэгенерацыі курортаў
• Удзельнік/-ца арганізуе адну публічную падзею падчас рэзідэнцыі: варкшоп, дыскусію, перформанс, супольную вячэру або іншы фармат
• Чакаецца вядзенне дзённіка ў любым фармаце: тэкст, аўдыёвізуальныя матэрыялы, аб’екты, малюнкі, скетчы і інш.
Рэзідэнцыі:
• Для ўдзельнікаў/-ц з Польшчы: Vira Association / Amara — 13-27 ліпеня 2026
• Для ўдзельнікаў/-ц з Румыніі: Culturarium Association / Borsec — 23 ліпеня – 6 жніўня 2026
• Для ўдзельнікаў/-ц з Іспаніі: LOCUS Association / Băile Herculane — 27 ліпеня – 9 жніўня 2026
• Для ўдзельнікаў/-ц з Чэхіі і Германіі: Forumul Artelor Vizuale / Eforie + Techirghiol — 10-23 жніўня 2026
• Для ўдзельнікаў/-ц з Вялікабрытаніі: Studiogovora / Băile Govora — 7-20 верасня 2026
Прапануецца:
• Ганарар 700 EUR
• Вытворчы бюджэт 300 EUR
• Пакрыццё дарогі да 500 EUR
• Пражыванне ў партнёрскай арганізацыі
• Частковае харчаванне
• Медыяцыя і падтрымка ад лакальнай арганізацыі.
Ддл: 21 траўня, 23:59 (CET).
Падаць заяўку
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!