Запрашаюць стварыць гарадскую інсталяцыю, якая ўпрыгожыць і разнастаіць цэнтр горада Нарвы. Пераможца конкурсу будзе запрошаны ў #арт-рэзідэнцыю і зоймецца працэсам вытворчасці. Конкурс натхнёны тэмай «рэсурсы для будучыні». Чакаецца, што аўтары будуць выкарыстоўваць лакальныя, наяўныя і даступныя матэрыялы – напрыклад, перапрацаваныя, знойдзеныя ў наваколлях Нарвы. Гарадская інсталяцыя стане часткай спадарожнікавай праграмы TAB. Прапанавана 3 лакацыі на выбар: Стакгольмская плошча, плошча Паўля Крэса, Цёмныя сады.