Запрашаюць даследаваць бачанне будучыні праз складанае ўзаемадзеянне тэхналогій, прыроды і чалавецтва. Тэма гэтага года – «дзесяцігоддзе ў будучыню». Цікавяць футурыстычныя дыялогі, пытанні «ці змогуць намаганні ў галіне ўстойлівага развіцця вытрымаць выпрабаванне часам», «штучны інтэлект стане выклікам або саюзнікам», «які будзе стан прыроды праз дзесяць гадоў» і г.д. Вітаюцца крытычныя працы розных фарматаў: спекулятыўны #дызайн, #media_art, змешаная тэхніка і г.д. Запланавана выстава ў Нідэрландах.